Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Врс 2018

Макей: ЕС праяўляе гатоўнасць да большага адкрыцця дзвярэй у Беларусь

Макей: ЕС праяўляе гатоўнасць да большага адкрыцця дзвярэй у Беларусь

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз праяўляе гатоўнасць да большага адкрыцця дзвярэй у Беларусь. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" расказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.

"Еўрасаюз у пэўнай меры праяўляе гатоўнасць да большага адкрыцця дзвярэй у Беларусь. Гэта праяўляецца ў нашым супрацоўніцтве, напрыклад, з еўрапейскімі фінансавымі інстытутамі, - адзначыў міністр. - Мы зацікаўлены ў развіцці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з ЕС, таму што ён для нас другі па значнасці гандлёва-эканамічны партнёр, мы проста абавязаны мець нармальныя адносіны з ім".

"Трэба разумець, што сёння ЕС адносна Беларусі не прымае якіх-небудзь дыскрымінацыйных мер. Ён праводзіць такую ж палітыку, як адносна іншых аналагічных краін, за выключэннем тых, з якімі мае прэферэнцыйныя пагадненні. Таму наша задача цяпер у тым, каб актыўней прасоўваць сваю прадукцыю на еўрапейскі рынак. Для гэтага трэба вырашаць пытанне сертыфікацыі прадукцыі, больш актыўна працаваць у канкрэтных краінах, для гэтага трэба нашым суб'ектам гаспадарання, рэгіёнам рабіць больш актыўныя захады па рабоце на еўрапейскіх рынках", - сказаў Уладзімір Макей.

Разам з тым ён падкрэсліў, што беларускі бок усё ж такі адчувае пэўныя нюансы, звязаныя з палітычнай сферай, калі размова ідзе аб неабходнасці развіваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. "Думаю, што нам удасца выйсці ў выніку на падпісанне Прыярытэтаў партнёрства (да 2020 года. - Заўвага БЕЛТА). Але калі мы працавалі на пачатковых стадыях над гэтым дакументам, мы бачылі, што некаторыя дзяржавы спрабавалі ўставіць нейкія пасажы, звязаныя ці то з тэматыкай правоў чалавека, ці то з палітычнай падаплёкай. І для нас гэта, вядома, было непрымальна", - заўважыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Прэзідэнтам яшчэ раз былі дакладна абазначаны нашы падыходы: ёсць нацыянальныя інтарэсы. Мы павінны зыходзіць з нашых нацыянальных інтарэсаў. Вядома, калі ЕС гатовы зрабіць нейкія зрухі ў тых ці іншых сферах, мы таксама гатовы зрабіць адпаведныя крокі насустрач. Але мы ні ў якай меры не будзем адступацца ад прынцыпаў і ісці на повадзе ў асобных краін, якія спрабуюць нейкім чынам аказаць націск на Беларусь", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі