Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Ліп 2016

Макей: Беларускі бок гатовы працаваць над заключэннем базавага пагаднення з ЕС

Макей: Беларускі бок гатовы працаваць над заключэннем базавага пагаднення з ЕС

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок гатовы пачаць работу па заключэнні базавага пагаднення з ЕС аб партнёрстве і супрацоўніцтве. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на прэс-канферэнцыі ў час візіту ў Латвію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разумеем, што гэта патрабуе пэўнага абмеркавання ў рамках ЕС. Мы ў Беларусі гатовы да таго, каб пачаць работу над пагадненнем. Таму што гэта будзе ў інтарэсах як Беларусі, якая імкнецца нармалізаваць адносіны з ЕС, так і ў інтарэсах ЕС", - заявіў Уладзімір Макей.

"Вы ведаеце аб пэўных праблемах, якія існавалі ў нашых адносінах з ЕС. Некаторы час таму Саветам ЕС былі прыняты рашэнні, накіраваныя на адмену пераважнай большасці абмежаванняў у нашым супрацоўніцтве з Еўрасаюзам. Мы расцэньваем гэта вельмі пазітыўна", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, ёсць шэраг крокаў, якія могуць і павінны зрабіць абодва бакі для таго, каб адносіны паміж Беларуссю і ЕС нармалізаваліся. "Мы цяпер актыўна працуем над рэалізацыяй гэтых крокаў. І мы задаволены паступальным пазітыўным прагрэсам у развіцці нашых адносін з ЕС. Адным з важных крокаў у гэтым плане з'яўляецца той факт, аб якім згадаў Рынкевічс (міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс. - Заўвага БЕЛТА), - неабходнасць заключэння новага рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

Уладзімір Макей адзначыў, што цяперашняя сітуацыя выглядае крыху абсурдна: "Мы кіруемся яшчэ старым пагадненнем, якое было заключана паміж СССР і Еўрапейскім эканамічным супольніцтвам у 1989 годзе. Яно абсалютна ўстарэла і не адпавядае той сітуацыі, што існуе сёння".

Паводле слоў міністра, існуюць шаблоны такіх пагадненняў, якія ЕС заключае з іншымі краінамі. "Аснова такога пагаднення ёсць. Вядома, ёсць спецыфіка, звязаная з супрацоўніцтвам з канкрэтнай краінай. Але гэта ўжо далейшая работа, якая наперадзе. Галоўнае цяпер - прыняць прынцыповае рашэнне аб мэтазгоднасці і неабходнасці заключэння гэтага рамачнага пагаднення", - адзначыў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі