Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Ліс 2014

Макей: Беларусь выступае за максімальна цеснае ўзаемадзеянне з МАГАТЭ

Макей: Беларусь выступае за максімальна цеснае ўзаемадзеянне з МАГАТЭ

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за максімальна цеснае ўзаемадзеянне з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ). Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з генеральным дырэктарам МАГАТЭ Юкія Амана, якая адбылася ў час візіту кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства ў Вену (Аўстрыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"На сустрэчы з генеральным дырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Юкія Амана бакі адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння Беларусі і МАГАТЭ, намецілі прыярытэты далейшага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага ўдзялялася пытанням выкарыстання пакета паслуг агенцтва для дзяржаў, якія ўпершыню пачынаюць будаўніцтва АЭС", - адзначылі ў прэс-службе. Уладзімір Макей падкрэсліў адкрытасць Беларусі і зацікаўленасць беларускага боку ў максімальна цесным узаемадзеянні з МАГАТЭ.

Таксама ў ходзе візіту ў Вену адбылася сустрэча Уладзіміра Макея з генеральным дырэктарам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) Ёнгам Лі. Бакі з задавальненнем адзначылі партнёрскі ўзровень адносін Беларусі і ЮНІДА, што пацвярджае пачатак ажыццяўлення ў бягучым годзе рамачнай праграмы супрацоўніцтва і першых яе двух праектаў у сферы аграхарчовага і аўтапрамысловага сектараў Беларусі.

Уладзімір Макей падкрэсліў зацікаўленасць і прыярытэтны характар супрацоўніцтва з ЮНІДА ў галіне мадэрнізацыі прамысловасці, укаранення перадавых тэхналогій, а таксама садзейнічання развіццю краін з сярэднім узроўнем даходу. Гэтым пытанням, а таксама перспектыўным напрамкам узаемадзеяння Беларусі і ЮНІДА будуць прысвечаны дзве міжнародныя канферэнцыі, якія пройдуць у Мінску ў 2015 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі