Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Ліп 2017

Макей: Беларусь удзяляе вялікую ўвагу развіццю адносін з Турцыяй

Макей: Беларусь удзяляе вялікую ўвагу развіццю адносін з Турцыяй

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь удзяляе вялікую ўвагу развіццю адносін з Турцыяй. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на сустрэчы з міністрам лясной гаспадаркі і водных рэсурсаў Турцыі Вейселем Эраглу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Турцыя з'яўляецца для нас найважнейшым партнёрам у гэтым рэгіёне, і мы ўдзяляем развіццю адносін з вашай краінай вялікую ўвагу, надаём вялікае значэнне", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

У Мінску 26-27 ліпеня праходзіць 9-е пасяджэнне беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі. Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь лічыць гэта эфектыўным інструментам па арганізацыі ўсебаковага ўзаемадзеяння і разглядае як важны крок па практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых паміж краінамі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

"Папярэдняе пасяджэнне міжурадавай камісіі адбылося чатыры гады таму. Яе рашэнні выкананы, гэта дало магчымасць нам істотна павялічыць аб'ёмы ўзаемнага гандлю, інтэнсіфікаваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва, пашырыць дагаворна-прававую базу", - звярнуў увагу кіраўнік МЗС.

У час цяперашняга пасяджэння будуць абмеркаваны важныя меры па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва і падпісаны адпаведныя дакументы. Паводле слоў Уладзіміра Макея, пратакол пасяджэння стане своеасаблівай дарожнай картай у развіцці ўзаемадзеяння паміж краінамі на сярэднетэрміновую перспектыву. "Мы, беларускі бок, у прыватнасці, маем намер забяспечыць строгі кантроль за выкананнем усіх дамоўленасцей, якія будуць дасягнуты", - заявіў дыпламат.

У час візіту Вейселя Эраглу ў Беларусь таксама праходзяць пасяджэнне беларуска-турэцкага савета дзелавога супрацоўніцтва і бізнес-форум. "Мы лічым, што гэтыя мерапрыемствы сапраўды дадуць магчымасць надаць паскарэнне развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў беларускі міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі