Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Крс 2016

Макей: Беларусі трэба выкарыстоўваць акно магчымасцей, якое адкрылася, для развіцця дыялогу з ЕС

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі трэба выкарыстоўваць акно магчымасцей, якое адкрылася, для развіцця дыялогу з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях беларуска-еўрапейскіх адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба выкарыстоўваць акно магчымасцей, якое адкрылася, для выбудоўвання паўнацэннага, паважлівага дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Я перакананы, што ў бліжэйшы час гэта прынясе свае дывідэнды", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу развіваць у першую чаргу гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне з Еўрасаюзам і іншымі заходнімі партнёрамі. "Для нас гэта самае галоўнае. Асабліва цяпер, калі эканамічная і фінансавая сітуацыя ў свеце перажывае няпросты час", - адзначыў міністр.

Акрамя таго, на нарадзе размова ішла аб развіцці адносін з фінансавымі еўрапейскімі і міжнароднымі інстытутамі.

Уладзімір Макей дадаў, што кіраўнік дзяржавы даручыў выбудоўваць дакладнае ўзаемадзеянне ў рамках каардынацыйнай групы Еўрапейскі саюз - Беларусь. Яе пасяджэнне ў бліжэйшы час павінна адбыцца ў Бруселі. "Мы маем намер там абмеркаваць усе напрамкі нашага ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам, пачынаючы з пытанняў энергетыкі і навакольнага асяроддзя і заканчваючы тэматыкай правоў чалавека", - расказаў міністр замежных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі