Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Крс 2016

Макей: Беларусь шчыра зацікаўлена стаць важным звяном эканамічнага пояса Шаўковага шляху

Макей: Беларусь шчыра зацікаўлена стаць важным звяном эканамічнага пояса Шаўковага шляху

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь шчыра зацікаўлена стаць важным звяном эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Аб гэтым 28 красавіка заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей на 5-й сустрэчы міністраў замежных спраў краін - членаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь актыўна падтрымлівае вылучаную Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам стратэгію "Адзін пояс, адзін шлях". "Мы шчыра зацікаўлены ў тым, каб стаць важным звяном эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Мяркуем, што рэалізацыя гэтага грандыёзнага па сваёй задуме праекта, які звязвае вялікія прасторы, можа ўнесці рэальны ўклад ва ўмацаванне даверу на Еўразійскім кантыненце, стаць новай мадэллю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - сказаў міністр.

"Спалучэнне інтэграцыйных структур і праектаў прызначана забяспечыць устойлівасць "азіяцкай апоры", без якой немагчыма ўявіць сабе стабільнасць і працвітанне шматпалярнага свету", - дадаў ён.

Уладзімір Макей падзякаваў кітайскаму боку за гасціннасць і прадастаўленую магчымасць прымаць удзел у такім важным і прадстаўнічым форуме, як пасяджэнне міністраў замежных спраў НУМДА. Ён таксама выказаў удзячнасць за падтрымку Беларусі ў атрыманні статусу дзяржавы - наглядальніка пры Нарадзе.

Міністр растлумачыў, што жаданне Беларусі далучыцца да работы гэтай уплывовай міжнароднай арганізацыі, унікальнай дыялогавай пляцоўкі было не выпадковым.

"Відавочна, што выклікі ў галіне бяспекі, у эканоміцы, экалогіі і гуманітарнай сферы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх і значна павышаюць попыт на дыялог, умацаванне даверу і пошук кампрамісаў", - лічыць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. Ён звярнуў увагу, што аб гэтым ішла размова ў выступленні Старшыні КНР. Беларусь цалкам падтрымлівае яго пазіцыю ў пытаннях гарантавання бяспекі ў свеце і Азіяцкім рэгіёне, падкрэсліў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі