Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Жнв 2014

Макей: Беларусь разлічвае на ўзмацненне супрацоўніцтва з Малайзіяй у розных сферах

Макей: Беларусь разлічвае на ўзмацненне супрацоўніцтва з Малайзіяй у розных сферах

19 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на ўзмацненне супрацоўніцтва з Малайзіяй у розных сферах. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 19 жніўня на сустрэчы ў Мінску з намеснікам спікера Палаты прадстаўнікоў парламента Малайзіі, кіраўніком малайзійска-беларускай парламенцкай групы дружбы Рональдам Кіяндзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што плануе ў ходзе перагавораў з малайзійскай дэлегацыяй абмеркаваць і абазначыць новыя перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння. Ён таксама адзначыў, што беларускі бок высока ацэньвае візіт у Мінск прадстаўнікоў парламента Малайзіі і разлічвае на істотнае нарошчванне беларуска-малайзійскага супрацоўніцтва па выніках гэтага візіту.

"Мы спадзяёмся, што добрыя кантакты паміж двума парламентамі будуць садзейнічаць у цэлым развіццю двухбаковых кантактаў", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён таксама выказаў словы спачування ў сувязі з авіякатастрофай малайзійскага самалёта, якая здарылася ў ліпені ў Данецкай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі