Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Jun 2017

Макей: Беларусь нацэлена на цесныя партнёрскія адносіны з Еўрасаюзам

Макей: Беларусь нацэлена на цесныя партнёрскія адносіны з Еўрасаюзам

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нацэлена на цесныя партнёрскія адносіны з Еўрасаюзам. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках свайго візіту ў Чэхію, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

Міністр адзначыў, што Беларусь нацэлена на тое, каб "дыверсіфікаваць гандлёва-эканамічныя, палітычныя сувязі". "Мы хочам выбудаваць цесныя, партнёрскія, дружалюбныя адносіны з Еўрапейскім саюзам, з краінамі - членамі Еўрапейскага саюза", - дадаў ён.

Еўрапейскі саюз з'яўляецца для Беларусі важным гандлёва-эканамічным партнёрам, другім па значнасці пасля Расіі. "І мы зацікаўлены ў вельмі цесных гандлёва-эканамічных адносінах у цэлым і з гэтай структурай, і з асобнымі дзяржавамі - членамі ЕС", - сказаў Уладзімір Макей.

У час свайго візіту ў Чэхію кіраўнік беларускага МЗС правёў шэраг сустрэч, у тым ліку з чэшскім калегам Любамірам Зааралекам. Бакі праінфармавалі адзін аднаго аб тым, што адбываецца ў краінах, якія крокі трэба зрабіць для далейшага пашырэння пазітыўнай атмасферы, якая цяпер складваецца ў адносінах паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. "Мы таксама гаварылі аб магчымых канкрэтных праектах узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных сферах", - адзначыў міністр.

Ён асабліва падкрэсліў, што для Беларусі вельмі важна актыўнае гандлёва-эканамічнае, фінансавае ўзаемадзеянне з Еўрапейскім саюзам. "Гэта для нас пытанне нумар адзін у кантэксце пастаўленых мэт, звязаных з дыверсіфікацыяй нашай эканомікі", - растлумачыў Уладзімір Макей.

Што датычыцца гандлёва-эканамічных адносін з Чэхіяй, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства праінфармаваў аб дасягненні канкрэтных дамоўленасцей. Ён таксама выказаў надзею, што яны ператворацца ў праекты, над чым бакі дамовіліся ўзмоцнена працаваць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі