У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Кст 2015

Макей: Беларусь настроена на яшчэ больш цеснае супрацоўніцтва з ААН па процідзеянні выклікам

23 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь настроена на яшчэ больш цеснае ўзаемадзеянне з ААН і ўсімі без выключэння краінамі па процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі, прысвечанай 70-годдзю ўтварэння ААН і ўдзелу Беларусі ў рабоце арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства сказаў, што адкрыццё экспазіцыі прадаўжае ў Беларусі серыю мерапрыемстваў па святкаванні 70-годдзя ААН. Важнай падзеяй сённяшняга дня была пасадка Дрэва міру і ўстойлівага развіцця ў Лошыцкім парку, якая прайшла з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што ў гэтыя дні асноўная ўвага Міністэрства замежных спраў удзелена юбілейнай тэматыцы ААН. Ён дадаў, што фотавыстаўка, якая адкрылася, падрыхтавана беларускім МЗС, прадстаўніцтвам ААН і БЕЛТА. Беларусь набыла вялікі вопыт узаемадзеяння ў ААН, што знайшло сваё адлюстраванне ў выстаўцы.

Паводле слоў міністра, 70-годдзе - гэта сур'ёзная падстава сказаць аб тым, што ААН за гэты перыяд дасягнула значных вынікаў у сваёй дзейнасці. Але арганізацыі трэба будзе яшчэ нямала зрабіць у сувязі з выклікамі, якія ўзнікаюць у свеце.

У Міністэрстве замежных спраў таксама прайшла цырымонія памятнага гашэння паштовай маркі "70 гадоў ААН". Яна выпушчана "Белпоштай" сумесна з Міністэрствам замежных спраў Беларусі. У гашэнні прыняў удзел рэзідэнт - каардынатар ААН/прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха.

Акрамя таго, увазе ўдзельнікаў мерапрыемства былі прадстаўлены работы фіналістаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка "ААН вачамі дзяцей", які праводзіцца Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна са знешнепалітычным ведамствам Беларусі.

Прэзентацыя прайшла з удзелам шырокага прадстаўніцтва замежнага дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс