Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Кст 2014

Макей: Беларусь надае вялікае значэнне развіццю дружалюбных адносін з Францыяй ва ўсіх сферах

Макей: Беларусь надае вялікае значэнне развіццю дружалюбных адносін з Францыяй ва ўсіх сферах

31 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь надае вялікае значэнне развіццю дружалюбных адносін з Францыяй ва ўсіх сферах. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на сустрэчы з дырэктарам дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Эрыкам Фурнье і пасламі Францыі ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Расіі, Таджыкістане, Туркменістане, Узбекістане, Украіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне вельмі прыемна вітаць такую прадстаўнічую дэлегацыю французскіх дыпламатаў на беларускай зямлі", - падкрэсліў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Ён таксама адзначыў: "Мы вітаем рашэнне французскага боку аб правядзенні ў беларускай сталіцы сустрэчы паслоў Францыі".

Паслы Францыі знаходзяцца ў Мінску ў рамках правядзення Міністэрствам замежных спраў Францыі рэгіянальнай нарады з кіраўнікамі сваіх загранустаноў у гэтых краінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі