Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Врс 2014

Макей: Беларусь надае асаблівае значэнне падтрымцы сям'і

Макей: Беларусь надае асаблівае значэнне падтрымцы сям'і

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разам з Казахстанам, Лаосам, Філіпінамі, Эквадорам, а таксама Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) выступіла арганізатарам мерапрыемства высокага ўзроўню на тэму "Абарона дзіцяці: падзел адказнасці і ўмацаванне ахоўнага асяроддзя для дзяцей", праведзенага ў час 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Мерапрыемства прыцягнула ўвагу шматлікіх дэлегацый краін - членаў ААН, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у сваім выступленні адзначыў, што "распрацоўка і рэалізацыя парадку дня ўстойлівага развіцця на перыяд пасля 2015 года будуць паспяховымі, калі ў ім належным чынам будуць улічаны інтарэсы сям'і як сацыяльнага інстытута, які адыгрывае важную ролю ў выхаванні і абароне дзяцей".

Уладзімір Макей азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з асноўнымі падыходамі і дасягненнямі Беларусі ў галіне адукацыі, аховы здароўя, выхавання дзяцей, а таксама сацыяльнай падтрымкі сем'яў з дзецьмі. Ён падкрэсліў, што кіраўніцтва Беларусі надае асаблівае значэнне падтрымцы традыцыйнай сям'і, паколькі менавіта сям'я ў першую чаргу забяспечвае абарону дзяцей, стварае спрыяльнае асяроддзе для іх паспяховага развіцця, што адпаведным чынам уплывае на будучае краіны.

Міністр таксама падкрэсліў важную ролю і магчымасці ЮНІСЕФ у пытаннях абароны дзяцей і супрацоўніцтва з краінамі ў гэтай галіне. Ён звярнуў увагу ўдзельнікаў на рэгіянальную канферэнцыю па абароне дзяцей, якую Беларусь у партнёрстве з ЮНІСЕФ плануе правесці ў лістападзе 2014 года ў Мінску.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Эквадора, Лаоса і Казахстана, Міністэрства юстыцыі Філіпін, ЮНІСЕФ, шматлікія прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, выказалі ўдзячнасць Беларусі за ініцыятыву правядзення тэматычнага мерапрыемства напярэдадні святкавання 25-годдзя Канвенцыі па правах дзіцяці. Яны выказалі ўпэўненасць у тым, што вынікі дыскусіі стануць важкім укладам у справу падтрымкі сям'і і абароны дзяцей, а таксама пойдуць на карысць умацавання шырокага міжнароднага партнёрства ў гэтай галіне.

Акрамя таго, Уладзімір Макей правёў шэраг двухбаковых сустрэч. У прыватнасці, у час сустрэчы з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу бакі пацвердзілі гатоўнасць да далейшага развіцця палітычнага дыялогу, рэалізацыі канкрэтных праектаў у розных галінах.

З кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Нікарагуа Самуэлем Сантасам Лопесам абмеркаваны стан двухбаковых адносін, у тым ліку крокі з абодвух бакоў для выканання дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту міністра замежных спраў Беларусі ў Нікарагуа ў чэрвені 2014 года.

З міністрам замежных спраў Сірыі Валідам аль-Муалемам абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння на двухбаковым напрамку, у міжнародных арганізацыях. Бакі абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў Сірыі і рэгіёне, выказалі намер процістаяць распаўсюджванню тэрарызму на Блізкім Усходзе і за яго межамі.

Уладзімір Макей таксама правёў перагаворы з намеснікамі міністраў замежных спраў Эквадора, Казахстана, Лаоса, у ходзе якіх бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі