Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Aug 2015

Макей: Беларусь гатова садзейнічаць зніжэнню эскалацыі напружанасці на паўднёвым усходзе Украіны

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова садзейнічаць зніжэнню эскалацыі напружанасці на паўднёвым усходзе Украіны. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у ходзе перагавораў 12 жніўня з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Кіеве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Уладзімір Макей выказаў занепакоенасць у сувязі з апошнімі фактамі абвастрэння канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны і падкрэсліў шчырую гатоўнасць Беларусі садзейнічаць у рамках існуючых магчымасцей зніжэнню эскалацыі напружанасці ў гэтым рэгіёне.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння. Акцэнт зроблены на развіцці палітычнага дыялогу і выпрацоўцы мер па пераадоленні тэндэнцыі зніжэння тавараабароту дзвюх краін у бягучым годзе.

На сустрэчы таксама адзначана, што збліжэнне Украіны з Еўрапейскім саюзам і членства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе неабходна не проціпастаўляць, а выкарыстоўваць у інтарэсах развіцця беларуска-ўкраінскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Пётр Парашэнка адзначыў, што адносіны дзвюх краін знаходзяцца ў пазітыўнай стадыі развіцця, у тым ліку дзякуючы асабістым добрым адносінам прэзідэнтаў Беларусі і Украіны.

Рабочы візіт ва Украіну міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея пачаўся 12 жніўня. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства правёў перагаворы са сваім калегам Паўлам Клімкіным, у час якіх яны абмеркавалі спектр пытанняў беларуска-ўкраінскіх адносін у гандлёва-эканамічнай і палітычнай сферах, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, ход перагаворнага працэсу па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі