У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Сак 2019

Макей: Беларусь гатова да падпісання ключавых дакументаў з ЕС, але там павінны крыху паварушыцца

Макей: Беларусь гатова да падпісання ключавых дакументаў з ЕС, але там павінны крыху паварушыцца
Фота з архіву

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь бачыць магчымасць для хутчэйшага падпісання ключавых дакументаў з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бачым магчымасць хуткага завяршэння работы над гэтымі дакументамі, але нашы партнёры таксама павінны крыху паварушыцца ў гэтым плане і праявіць гатоўнасць да іх падпісання, - сказаў Уладзімір Макей. - Гэтыя дакументы, з нашага пункту гледжання, можна было б падпісаць хоць заўтра. Але, на жаль, так атрымліваецца, што з-за пазіцыі адной краіны Еўрасаюз становіцца заложнікам палітыкі гэтай краіны. Таму што адна краіна пераносіць нейкія праблемныя нюансы ў двухбаковых адносінах на ўсю палітыку Еўрасаюза".

У прыватнасці, стопарыцца падпісанне сумесных прыярытэтаў партнёрства паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам да 2020 года. "Там змешчаны прымальныя для нас на гэтым этапе патрабаванні. Але мы нават і не атрымалі афіцыйнага адказу ад Еўрапейскага саюза на нашы прапановы", - адзначыў міністр.

Закранаючы пагадненне аб спрашчэнні візавых працэдур, Уладзімір Макей звярнуў увагу, што беларускі бок ужо гатовы падпісаць гэты дакумент. Аднак еўрапейскія партнёры выступаюць за яго падпісанне ва ўвязцы з пагадненнем аб рэадмісіі.

Гэты дакумент абавяжа Беларусь прымаць назад нелегальных мігрантаў з розных краін, якія трапілі ў Еўрапейскі саюз праз яе тэрыторыю. Таму ў краіне прапрацоўваюць пытанне, як кампенсаваць фінансавыя затраты на дэпартацыю гэтых грамадзян у іх краіны. "Мы цяпер працуем над канкрэтным дакументам, які меў бы юрыдычна абавязацельны характар для ўсіх бакоў-удзельнікаў (Беларусі і Еўрапейскага саюза) і які даваў бы магчымасць прыцягнуць знешняе фінансаванне на праблемы вяртання нелегальных мігрантаў з Беларусі ў краіны іх пражывання", - заявіў міністр.

Як падкрэслівалася на нарадзе, гэтыя дакументы павінны быць заключаны з ЕС у адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі. "Мы павінны добра разумець, што яны не нанясуць ніякага ўрону ні Рэспубліцы Беларусь, ні нашаму грамадству і не парушаць стабільнасці, спакою і міру ў нашым рэгіёне", - дадаў Уладзімір Макей.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску