У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2017

Макей аб адносінах з Расіяй: Ёсць узаемнае разуменне аб неабходнасці знаходжання развязак па праблемных пытаннях

Макей аб адносінах з Расіяй: Ёсць узаемнае разуменне аб неабходнасці знаходжання развязак па праблемных пытаннях

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларуска-расійскіх адносінах ёсць узаемнае разуменне аб неабходнасці знаходжання развязак па праблемных пытаннях. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я аптымістычна гляджу на развіццё двухбаковых адносін з нашымі расійскімі сябрамі. Нядаўна ў нас адбылася вельмі прадметная і канкрэтная размова з маім калегам Сяргеем Лаўровым. Ёсць агульнае разуменне таго, што трэба знаходзіць развязкі тых праблемных пытанняў, якія цяпер маюць месца, і рухацца наперад", - заявіў міністр.

"Як некаторыя гавораць, Саюзная дзяржава ўжо не існуе. На нашу думку, яе хаваць рана", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што на сустрэчы з кіраўніком МЗС Расіі было дасягнута вельмі шмат дамоўленасцей. "Канцэптуальныя задачы нам ставяць нашы прэзідэнты. Наша задача ў тым, каб рэалізаваць гэтыя даручэнні, - сказаў міністр. - Таму мы размаўлялі аб канкрэтных мерапрыемствах, тых рэчах, якія павінны зрабіць па рэалізацыі ўстановак кіраўнікоў дзяржаў".

Уладзімір Макей удакладніў, што бакі закраналі многія аспекты двухбаковых адносін. У іх ліку пагранічныя пытанні, узаемадзеянне на міжнароднай арэне, сітуацыя ў розных гарачых кропках як у рэгіёне, так і свеце ў цэлым. Абмяркоўваліся таксама сумесныя дзеянні па святкаванні 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпадносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс