Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Ліс 2014

Майра Мора: Беларусь прыкладае вялікія намаганні для забеспячэння еўрапейскай пагранічнай бяспекі

Майра Мора: Беларусь прыкладае вялікія намаганні для забеспячэння еўрапейскай пагранічнай бяспекі

5 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыкладае вялікія намаганні для забеспячэння еўрапейскай пагранічнай бяспекі. Аб гэтым сёння заявіла журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майра Мора, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь надзейна ахоўвае граніцу з краінамі Еўрасаюза. Сёння асабіста мяне вельмі ўразіла тое, як абсталяваны пункты пропуску на беларускай дзяржграніцы. Аказваецца, Беларусь сама вырабляе шмат сродкаў і прыбораў для аховы сваіх рубяжоў. І гэта вельмі добра", - сказала Майра Мора.

Дыпламат нагадала, што цяпер у інтарэсах беларускай пагранічнай службы рэалізуецца некалькі праграм з агульным бюджэтам больш як 4 млн еўра, у інтарэсах мытні - больш за 15 млн еўра. "Акрамя таго з 2001 года больш за 57 млн еўра ўкладзена ў развіццё гэтых сфер", - дадала яна.

У якасці прыкладу кіраўнік прадстаўніцтва прывяла праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "СУРКАП-2", на працягу якога ў 2015-2016 гадах плануецца пастаўка абсталявання і тэхнічных сродкаў аховы граніцы на суму амаль 2,2 млн еўра.

"Гаварыць аб пачатку новых сумесных праектаў па пагранічнай тэматыцы можна будзе толькі ў 2015 годзе", - адзначыла Майра Мора.

У сваю чаргу ў Дзяржпагранкамітэце звярнулі ўвагу, што беларускі напрамак ужо даўно не разглядаецца ў Еўропе ў якасці праблемнага ні з пункту гледжання міграцыі, ні іншых крымінальных сегментаў.

Сёння адбыўся азнаямленчы візіт на ўчастак беларуска-польскай дзяржграніцы кіраўнікоў пасольстваў сумежных дзяржаў - членаў ЕС, а таксама прадстаўніцтва ЕС, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і УВКБ ААН у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі