Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Сак 2014

Магчымасці ЧС па хакеі трэба выкарыстоўваць для пашырэння нацыянальных інтарэсаў

Магчымасці ЧС па хакеі трэба выкарыстоўваць для пашырэння нацыянальных інтарэсаў

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці маючага адбыцца чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску, трэба выкарыстоўваць для пашырэння нацыянальных інтарэсаў. Такую думку выказаў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для пашырэння нацыянальных інтарэсаў трэба выкарыстоўваць і магчымасці маючага адбыцца чэмпіянату свету па хакеі. Парламенцкая дыпламатыя, нефармальныя зносіны часта даюць не менш пазітыўны вынік, чым афіцыйныя сустрэчы", - упэўнены Уладзімір Андрэйчанка.

Закранаючы планы, спікер адзначыў, што прыярытэтам застаецца ўзаемадзеянне ў рамках міжпарламенцкіх структур на постсавецкай прасторы. Так, у красавіку ў Санкт-Пецярбургу пройдуць мерапрыемствы міжпарламенцкіх асамблей СНД і ЕўрАзЭС, Парламенцкай асамблеі АДКБ. Акрамя таго, у Брэсце 22-23 чэрвеня пройдзе сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу на прадукцыйны ўдзел беларускіх дэлегацый у рабоце Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Асамблеі Міжпарламенцкага саюза. "Фармат гэтых арганізацый быў выкарыстаны для развіцця двухбаковых кантактаў. Важным вектарам для нас павінны стаць работа на Лацінаамерыканскім і Афрыканскім напрамках", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Гаворачы аб міжнароднай дзейнасці, ён таксама дадаў, што ёсць канкрэтныя напрацоўкі па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе афіцыйных візітаў у Беларусь прэзідэнтаў Лаоса і Шры-Ланкі. Створаны рабочыя групы па супрацоўніцтве з парламентамі гэтых краін. Распрацаваны і праходзяць узгадненні праекты пагадненняў аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве. "Работу над імі трэба актывізаваць, каб выйсці на падпісанне пагадненняў у ходзе візітаў парламенцкіх дэлегацый Лаоса і Шры-Ланкі ў Беларусь", - падкрэсліў спікер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі