Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Лют 2016

Маэстра Співакоў высока ацаніў прафесіяналізм беларускіх музыкантаў

Маэстра Співакоў высока ацаніў прафесіяналізм беларускіх музыкантаў

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знакаміты дырыжор Уладзімір Співакоў высока ацаніў прафесіяналізм беларускіх музыкантаў. Аб гэтым ён паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску з нагоды адкрыцця ў беларускай сталіцы 16 лютага IV Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маэстра прыехаў на сустрэчу з прадстаўнікамі СМІ пасля рэпетыцыі з аркестрам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, які прыме ўдзел у праграме адкрыцця фестывалю 16 лютага на сцэне Вялікага тэатра.

Уладзімір Співакоў застаўся вельмі задаволеным работай калектыву. "Музыканты - прафесіяналы. Аркестр трэба як мага больш прадстаўляць на замежных сцэнах. Беларусь у сферы культуры пакуль вядома ў свеце не так, як яна гэтага заслугоўвае", - адзначыў маэстра.

У канцэрце адкрыцця на сцэне Вялікага тэатра выступіць сусветная зорка Хібла Герзмава. Па прызнанні дырыжора, ён шчаслівы, што ўдалося запрасіць оперную спявачку ў Беларусь, тым самым прадаставіўшы беларусам унікальную магчымасць пачуць яе цудоўны голас. "Гэта выканаўца - выдатны талент. Яна спявала ва ўсіх лепшых сусветных залах. Яе графік выступленняў распісаны далёка наперад, і я рады, што Хібла змагла прыняць прапанову выступіць у Беларусі", - сказаў Уладзімір Співакоў.

Дзелячыся ўражаннямі ад выступленняў у Беларусі, Уладзімір Співакоў адзначае, што адчувае ў краіне асаблівую атмасферу. "Тут асаблівыя традыцыі, якія хочацца падтрымліваць. Я адчуваю нейкае сардэчнае прыцягненне да Беларусі", - сказаў ён.

IV Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае" пройдзе з 16 па 21 лютага ў Мінску і Магілёве. Фестываль з вялікім поспехам праходзіць у Маскве, а таксама ў французскім горадзе Кальмар. У Беларусі праводзіцца з 2010 года.

Арганізатары - ТАА "Берын Арт Менеджмент" пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі. Генеральны партнёр - ЗАТ "Альфа-банк".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі