Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Aug 2019

Лукашэнка: "Зубраня" стаў сапраўдным сімвалам дзіцячай дыпламатыі

Лукашэнка:
Фота з архіву

16 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" з 50-годдзем з дня заснавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За паўстагоддзя гэты гасцінны і маляўнічы маленькі куток Беларусі на беразе Нарачы ператварыўся ў дзіўны астравок шчаслівага дзяцінства і моцнага сяброўства, - гаворыцца ў віншаванні. - Сюды з задавальненнем прыязджаюць ініцыятыўныя і таленавітыя дзеці з нашай краіны і замежжа".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "Зубраня" стаў сапраўдным сімвалам дзіцячай дыпламатыі. Тут пабывалі юныя грамадзяне больш як 45 дзяржаў, і кожная міжнародная змена - новы крок насустрач агульнай будучыні, мірнай і бяспечнай.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што дзякуючы высокаму прафесіяналізму педагагічнага калектыву захаваны і прымножаны ўнікальныя традыцыі, што дае цэнтру магчымасць заставацца лідарам у адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі