Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Врс 2019

Лукашэнка: ЗША маглі б садзейнічаць урэгуляванню канфлікту ва Украіне

Лукашэнка: ЗША маглі б садзейнічаць урэгуляванню канфлікту ва Украіне

17 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. ЗША маглі б садзейнічаць урэгуляванню канфлікту ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на сустрэчы з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"ЗША маглі б садзейнічаць урэгуляванню гэтага канфлікту", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Што датычыцца праблем Еўропы, і асабліва Усходняй Еўропы, у прыватнасці Украіны, я абсалютна перакананы на сённяшні дзень, што без удзелу ЗША гэты канфлікт урэгуляваць не атрымаецца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што гэта азбука дыпламатыі: калі не атрымліваецца нешта ў перагаворшчыкаў, то трэба ўключаць новыя сілы. "Новыя ідэі павінны з'явіцца", - лічыць беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі