Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Кст 2014

Лукашэнка: Захад не згадзіўся з прапановамі беларускага боку па нармалізацыі сітуацыі ва Украіне

Лукашэнка: Захад не згадзіўся з прапановамі беларускага боку па нармалізацыі сітуацыі ва Украіне

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка даў інтэрв'ю тэлеканалу "Еўраньюс". У якасці інтэрв'юера кіраўніка дзяржавы выступіў кіраўнік бюро "Еўраньюс" ва Усходняй Еўропе з офісам у Кіеве Серджыа Кантонэ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У час інтэрв'ю, якое прадаўжалася на працягу паўтары гадзіны, пераважная колькасць пытанняў, адрасаваных Прэзідэнту Беларусі, датычылася сітуацыі ва Украіне.

Кіраўнік дзяржавы падзяліўся сваім бачаннем прычын, што прывялі да вострага ўнутрыпалітычнага крызісу ў гэтай дзяржаве, уключаючы ўзброенае процістаянне на паўднёвым усходзе Украіны. Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў аб практычных захадах, якія маглі б быць зроблены пры садзейнічанні міжнароднай супольнасці для хутчэйшага мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне ў інтарэсах усяго ўкраінскага народа.

"Калі гэты канфлікт (ва Украіне) знаходзіўся ў зародку, асобныя заходнія палітыкі задалі мне пытанне: "Як вы бачыце сітуацыю ва Украіне, што трэба зрабіць, каб спыніць гэту вайну?". Я, вядома, не хацеў дыскутаваць на гэту тэму, разумеючы, што гэта вынікаў не дасць, але тым не менш я ім сказаў, што ў мяне ёсць сваё бачанне і прапановы, каб нармалізаваць сітуацыю ва Украіне, поўнасцю нармалізаваць: і палітычную, і не давесці да вайны. І мы гэты план Захаду, не канкрэтызуючы на гэтым этапе, прапанавалі, будучы ўпэўненымі ў тым, што гэта не прывядзе да таго, што Захад з гэтым планам будзе згодны. Больш таго, я паабяцаў, што ў выпадку рэалізацыі прапаноў беларускага боку сітуацыя нармалізуецца ва Украіне, не гаворачы ўжо аб тым, што вайны не будзе. Захад не згадзіўся з гэтым планам. Значыць, камусьці выгадна так", - заявіў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Захад не згадзіўся з прапановамі беларускага боку па нармалізацыі сітуацыі ва УкраінеАсобная ўвага ў ходзе інтэрв'ю была ўдзелена важнейшай ролі на сучасным этапе моцных і адказных нацыянальных дзяржаўных інстытутаў, прызначаных ва ўмовах сур'ёзнага аслаблення традыцыйных інструментаў міжнароднага права не дапускаць хаатычнага, некіруемага развіцця грамадскіх працэсаў, якія часта прыводзяць да грамадзянскага процістаяння і канфліктаў са згубнымі вынікамі.

Плануецца, што інтэрв'ю кіраўніка дзяржавы выйдзе ў эфіры тэлеканала "Еўраньюс" у пятніцу, 3 кастрычніка 2014 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі