Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Стд 2026

Лукашэнка заклікаў спадзявацца на адну з галоўных святынь Беларусі, але i самім моцна трымаць лёс у руках

Лукашэнка заклікаў спадзявацца на адну з галоўных святынь Беларусі, але i самім моцна трымаць лёс у руках

7 студзеня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання храма ў свята Нараджэння Хрыстовага заклікаў спадзявацца на адну з галоўных святынь Беларусі, але і самім моцна трымаць лёс у руках, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пры наведванні храма ў вёсцы Аколіца Мінскага раёна перадаў у дар копію іконы Божай Маці "Мінская". Арыгінальная ікона была здабыта ў 1500 годзе на водах Свіслачы. З таго часу яна неадлучна знаходзіцца ў горадзе Мінску. Прыхаджане заўсёды ставіліся з глыбокай павагай да святога абраза, здолелі зберагчы яго ў час ганенняў на веру і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 годзе ікона  Божай Маці была перанесена ў Святадухаўскі кафедральны сабор, дзе і знаходзіцца дагэтуль.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта ікона з'яўляецца галоўнай святыняй Беларусі, дапамагае ў знаходжанні правільнага шляху, дапамагае знайсці яснасць і прыняць правільнае рашэнне ў заблытаных абставінах. "Шмат-шмат разоў я звяртаў вашу ўвагу на тое, што свет сёння вельмі складаны. Заблытаны да немагчымасці. Можа, наша галоўная святыня і дапаможа нам у гэтым цёмным, заблытаным, незразумелым свеце знайсці нейкі правільны шлях. Гэта па-першае", - сказаў Прэзідэнт.

Па-другое, прадоўжыў кіраўнік дзяржавы, ікона абараняе, пазбаўляе ад бачных і нябачных ворагаў. "Архіважна! - падкрэсліў беларускі лідар. - Таму дай бог, каб вам тут і ўсім нам гэта ікона, гэта наша галоўная святыня дапамагала бачыць… Ну, ворагаў у нас, будзем лічыць, няма. А вось, не дай бог, патэнцыяльных нейкіх нашых праціўнікаў мы павінны бачыць. І наша ікона, магчыма, нам дапаможа ў гэтым".

Акрамя таго, лічыцца, што ікона Божай Маці "Мінская" дорыць спакой і суцяшэнне ў нягодах і клопатах. "Жыццё ёсць жыццё. Як у нас гавораць, жыццё - гэта цяльняшка. І белыя, і цёмныя палосы. Дык вось не заўсёды бываюць белыя палосы. Хоць, трэба сказаць, што Гасподзь нас мілаваў і мы жывём у мірнай краіне. І гэта, зыходзячы з мінулага года, я сказаў бы, гэта белая паласа, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У нас сёння ёсць усё для таго, каб людзі маглі жыць, карміць сябе і сваіх дзяцей. Пры ўмове толькі адной - калі яны працуюць. Без працы нічога не будзе. Таму гэта ікона дорыць нам спакой і суцяшэнне. Настаўляе на розум".

Святыня таксама дапамагае ў выхаванні дзяцей, абараняе іх ад няшчасцяў. "Галоўнае для нас - гэта дзеці. Я часта гавару: мы ўжо нешта пражылі, нешта бачылі. Так, моладзь сёння іншая, дзеці нашы іншыя, чым былі мы. Але ўсё наша жыццё, наша ўвага засяроджаны на дзецях", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён разлічвае, што ікона можа дапамагчы ў выздараўленні дзяцей з хваробамі і ў цэлым наставіць на розум моладзь. "Мы будзем толькі рады. Для нас гэта важна. У нас дастаткова людзей, якім патрэбна дапамога. Няхай пры дакрананні да гэтай іконы чалавек хоць марудна, паступова, але вылечваецца", - пажадаў беларускі лідар.

"Ікона іконай, але ўсё залежыць ад нас. Ад дзяцей, ад моладзі, ад дарослых. Усё залежыць ад нас. Калі мы будзем свой лёс моцна трымаць у руках, ён (Гасподзь. - Заўвага БЕЛТА) заўсёды дапаможа. Перш за ўсё глядзіце за тым, каб вы маглі самім сабе дапамагчы", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі