Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Крс 2016

Лукашэнка заклікаў бакі карабахскага канфлікту да дыялогу

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў бакі карабахскага канфлікту да дыялогу. Гэта тэма абмяркоўвалася ў час тэлефонных размоў Прэзідэнта Беларусі з лідарамі Азербайджана і Арменіі Ільхамам Аліевым і Сержам Саргсянам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.

Вечарам 2 красавіка Аляксандр Лукашэнка і Серж Саргсян у тэлефоннай размове падрабязна абмеркавалі сітуацыю, што склалася ў Нагорным Карабаху. Раней у гэты ж дзень адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Ільхамам Аліевым.

Паведамляецца, што Прэзідэнт Беларусі выказаў занепакоенасць у сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў зоне карабахскага канфлікту. Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама заклікаў бакі да дыялогу і выказаў шкадаванне, што ў сувязі з сутыкненнямі гінуць людзі, сярод якіх як ваеннаслужачыя, так і мірныя жыхары.

Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі сітуацыя ў зоне карабхскага канфлікту была абмеркавана і на міністэрскім узроўні. Адпаведныя перагаворы са сваімі азербайджанскім і армянскім калегамі правёў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Аналагічная работа вядзецца і па дыпламатычных каналах. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў ужо кансультацыі з міністрам замежных спраў Азербайджана Эльмарам Мамед'яравым. У бліжэйшы час павінны адбыцца перагаворы з міністрам замежных спраў Арменіі Эдвардам Налбандзянам.

Як паведамлялася, абвастрэнне сітуацыі адбылося ў ноч на 2 красавіка. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў абстрэлах па ўсёй лініі фронту. Такой эскалацыі ў рэгіёне не было з 1994 года.

Міністэрства абароны Азербайджана заяўляе аб тым, што ў зоне канфлікту знішчана вялікая колькасць жывой сілы і ваеннай тэхнікі праціўніка, устаноўлены кантроль над шэрагам стратэгічных вышынь і населеных пунктаў у Нагорным Карабаху. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Арменіі заявіў, што армянскія сілы адкінулі праціўніка і нанеслі істотныя страты, яны поўнасцю кантралююць сітуацыю. Пры гэтым паведамляецца аб наяўнасці ахвяр і параненых сярод грамадзянскага насельніцтва.

Вядома, што сітуацыю ў зоне карабахскага канфлікту на гэтым тыдні абмяркуюць сустаршыні мінскай групы АБСЕ Ігар Папоў (Расія), Джэймс Уорлік (ЗША) і П'ер Андрыё (Францыя). У распаўсюджанай сумеснай заяве яны абмеркавалі прымяненне сілы ў Нагорным Карабаху і заклікалі спыніць стральбу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі