Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Jan 2021

Лукашэнка: за мяжой не заклапочаны інтарэсамі беларусаў, там хочуць вырашыць свае праблемы за наш кошт

Лукашэнка: за мяжой не заклапочаны інтарэсамі беларусаў, там хочуць вырашыць свае праблемы за наш кошт

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мяжой не заклапочаны інтарэсамі беларускага народа, там проста хочуць вырашыць свае праблемы за яго кошт. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са студэнцкай моладдзю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў апошнія гады вельмі шмат гаварылася пра абарону суверэнітэту Беларусі. Гэты тэзіс стаў амаль народным, усе заклапочаны гэтым пытаннем, заявіў Прэзідэнт.

"Але як тады растлумачыць той факт, што частка беларусаў усё ж такі адгукнулася на заклікі дзеячаў, якія сёння ўладкаваліся ў Літве, Польшчы і жыруюць на замежных грантах. Больш таго, і гэта відавочна, прадстаўляюць інтарэсы іншых дзяржаў. Хто не сляпы, той гэта бачыць. Дык ці варты вашай увагі размовы аб лёсе нашай краіны тых, чые думкі і ўчынкі сёння поўнасцю кантралююцца з-за мяжы? - спытаў Аляксандр Лукашэнка. - І няўжо нехта сур'ёзна думае, што там, за мяжой, моцна заклапочаны інтарэсамі нашага народа? Не да Беларусі ім. А вось вырашыць свае праблемы за кошт беларусаў - гэта тэма".

У прыклад ён прывёў сітуацыю ў Польшчы, дзе ў канцы мінулага года выбухнулі пратэсты. І, на думку кіраўніка дзяржавы, справа не ў кропкавых праблемах, проста палякі не прымаюць цяперашнюю ўладу. "Дык чаго вы лезеце ў нашы праблемы? Вы там разбярыцеся. А чаго яны лезуць сюды? Каб адцягнуць ад сваіх праблем і зацямніць нашымі праблемамі", - упэўнены Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся аб закліках увесці супраць Беларусі эканамічныя санкцыі. Ён звярнуў увагу, што ад гэтага выйграюць толькі канкурэнты. "Не падабаецца ім там самастойнасць Беларусі ў энергетычнай палітыцы. Бачыце, хто дазволіў нам пабудаваць сваю атамную станцыю. Зразумела, куды цікавей выкарыстоўваць нашу краіну як рынак збыту ўласнай электраэнергіі і іншых тавараў. Да таго ж еўрапейская нацыя імкліва старэе, там амаль няма каму лячыць, вучыць, працаваць у полі і на вытворчасці", - заўважыў Прэзідэнт. Ён нагадаў, як раней у Польшчы запрашалі на работу беларускіх урачоў.

"Інакш кажучы, няма каму абслугоўваць інтарэсы кіруючых эліт. Эліт, часткай якой вы, выехаўшы туды, ніколі не станеце. Як і вашы дзеці, і вашы ўнукі. Гісторыя гэта прадэманстравала ўжо, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - І не трэба думаць, што тэрытарыяльныя прэтэнзіі на нашу зямлю з боку некаторых суседзяў адышлі ў мінулае. Сучасныя рэгіянальныя канфлікты паказваюць, што гатовым трэба быць да ўсяго".

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі