У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Стд 2016

Лукашэнка: За гібель па віне п'яных вадзіцеляў трэба прыцягваць да самай жорсткай адказнасці

Лукашэнка: За гібель па віне п'яных вадзіцеляў трэба прыцягваць да самай жорсткай адказнасці

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За гібель людзей па віне п'яных вадзіцеляў трэба прыцягваць да самай жорсткай адказнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на калегіі МУС па выніках работы органаў унутраных спраў за 2015 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў прымаць самыя жорсткія меры ў адносінах да тых, хто ўчыняе правапарушэнні ў стане алкагольнага ап'янення, і асабліва па чыёй віне гінуць людзі. "Каб выпіў і баяўся да аўтамабіля падысці. Ды і колькі забойстваў у п'яным выглядзе...", - адзначыў Прэзідэнт.

Тым больш недапушчальна, калі такія злачынствы ўчыняюць людзі, надзеленыя ўладай. "Ты з вялікім партфелем чалавек, прадстаўнік улады. Ты сеў за руль аўтамабіля і забіў чалавека. Якое ты маеш права пасля гэтага чалавекам звацца", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Нам трэба рабіць пакаранне за гэта не проста непазбежным, а жорсткім. І мы атрымаем пэўны эфект", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс