Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Жнв 2021

Лукашэнка: хачу, каб у нас была спакойная краіна, усё астатняе мы купім

Лукашэнка: хачу, каб у нас была спакойная краіна, усё астатняе мы купім

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, якой ён бачыць Беларусь у будучым: хачу, каб у нас была спакойная краіна, усё астатняе мы купім. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу, каб у нас была спакойная краіна, усё астатняе мы купім. Нам няшмат трэба. Каб купіць, мы грошы знойдзем. А ў асноўным сваімі мазгамі, сваімі рукамі ўсё вырабім, што мы і робім цяпер. Галоўнае - асабістае імкненне. Мы не будзем скоўваць асабістую ініцыятыву людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што спакой можа быць толькі тады, калі для гэтага ёсць нармальная эканамічная аснова, калі ў людзей ёсць работа. "Калі чалавек хоча і можа, ён у Беларусі заўсёды заробіць. Хто не можа - мы заўсёды падтрымаем такіх людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі