У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Крс 2019

Лукашэнка выказаў меркаванне аб магчымых выніках прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне

Лукашэнка выказаў меркаванне аб магчымых выніках прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў інтэрв'ю буйнейшаму інфармацыйнаму агенцтву Турцыі "Анадолу" выказаў меркаванне аб магчымых выніках прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час інтэрв'ю абмяркоўвалася пазіцыя Беларусі адносна канфлікту ва Украіне. Прэзідэнт даў сваю ацэнку перагаворам, якія доўжацца ўжо некалькі гадоў, і расказаў аб перспектывах далейшага ўдзелу Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту.

Субяседнікі не змаглі абмінуць і гучныя палітычныя падзеі, якія цяпер хвалююць Украіну, - прэзідэнцкія выбары. У час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на выбарах пераможа цяпер дзеючы кіраўнік дзяржавы Пётр Парашэнка. Пасля першага тура выбараў многія, у тым ліку журналісты, цікавяцца: ці прытрымліваецца да гэтага часу Аляксандр Лукашэнка свайго пункту гледжання.

"Ніхто там нічога не выйграў. Пасля першага тура лідзіруе Зяленскі, Парашэнка ад яго адстае. Як скончыцца другі тур, ніхто не адважыцца прадказаць. Я ўсё ж такі схільны думаць, што гэтыя прэзідэнцкія выбары выйграе Парашэнка", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не будзе займацца аналітыкай і параўноўваць двух кандыдатаў. "Аднаго я вельмі добра ведаю. Другога я бачыў толькі ў кіно, я яго як палітыка не ведаю. Але я вам скажу ад жыцця: у нас з Парашэнкам быў некалі агульны сябар - гэта Міхаіл Саакашвілі. Калі Саакашвілі праводзіў выбары, з'яўляючыся прэзідэнтам (Грузіі. - Заўвага БЕЛТА), канстытуцыю памяняў, яшчэ нешта - пачалі з народам займацца жартамі. Гэта прывяло да таго, што яму давялося пакінуць Грузію і хавацца ў іншых краінах. Каб Парашэнку не давялося залазіць на дах і з даху заклікаць украінцаў абараніць яго, ён зробіць усё для таго, каб украінцы яго падтрымалі. Ён павінен зрабіць усё для таго, каб народ падтрымаў яго", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Цяпер ва Украіне распаўсюджана меркаванне, што галасаваць фактычна няма за каго, а за Уладзіміра Зяленскага многія грамадзяне аддаюць свае галасы ў якасці пратэсту. Аляксандр Лукашэнка падзяліўся сваім меркаваннем, што рабіць людзям у такой сітуацыі. "Няхай мне выбачаюць украінцы, але хачу ім сказаць: калі няма за каго галасаваць, то і галасаваць не трэба. Навошта галасаваць за чалавека, у якім ты не ўпэўнены, украінцы ж такі цяжкі палітычны шлях прайшлі за апошнія гады. Яны ўжо наеліся незразумелых абяцанняў. Яны, ужо шмат разоў рызыкуючы, верылі палітыкам і іх падтрымлівалі. І ўвесь час атрымлівалася наадварот. Апошнія гады вопыт украінскага народа - сведчанне таго, што нельга рызыкаваць. Калі ўжо не атрымліваецца, калі няма за каго галасаваць - значыць, паўторныя выбары. Мне здаецца, гэта лепш, чым чарговы раз рызыкнуць, прагаласаваць, а потым горка каяцца дзесяць ці больш гадоў", - лічыць ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс