Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Стд 2025

Лукашэнка: выбары - гэта сур'ёзная рэч, дзе няма месца для "шоу" i "валтузні"

Лукашэнка: выбары - гэта сур'ёзная рэч, дзе няма месца для

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары - гэта сур'ёзная рэч, дзе няма месца для "шоу" і "валтузні". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з журналістамі 26 студзеня ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адно з пытанняў кіраўніку дзяржавы датычылася асаблівасцей агітацыйнай кампаніі ў час прэзідэнцкіх выбараў. На што Прэзідэнт заўважыў: "Чаму няма "шоу" і "валтузні"? Я рады. Ведаеце, нам шоу не трэба. Гэта не наша. Выбары - гэта сур'ёзная рэч. Сур'ёзныя рэчы павінны сур'ёзна рабіцца. Чаго хадзіць, гвалтам крычаць, праводзіць мітынгі?"

"Я рады, што па-дзелавому (праходзіць прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі. - Заўвага БЕЛТА). Я шчыра хацеў, каб гэта было нармальна", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што беларусы ў 2020 годзе атрымалі "прышчэпку" і зрабілі адпаведныя вывады. "Мы больш гэтага не паўторым", - сказаў Прэзідэнт.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі