Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Кст 2020

Лукашэнка: вопыт Беларусі па барацьбе з каранавірусам бясцэнны для ўсяго свету

Лукашэнка: вопыт Беларусі па барацьбе з каранавірусам бясцэнны для ўсяго свету

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбраны Беларуссю шлях барацьбы з каранавірусам і яе вопыт бясцэнны для ўсяго свету. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя процістаяць эпідэмічнаму ўздыму захваральнасці на COVID-19 і сезонным рэспіраторным інфекцыям, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за вясенні перыяд, калі назіраўся пік захваральнасці, у Беларусі напрацавалі добрую медыцынскую практыку ў барацьбе з каранавірусам. "Той вопыт, які мы атрымалі, бясцэнны. І той шлях, які мы выбралі, ён таксама сёння бясцэнны для ўсяго свету, - заявіў Прэзідэнт. - Так, ніхто вам дзякуй не скажа за той шлях, які мы прайшлі, за тыя метады, якімі мы лячылі нашых людзей, што мы іх не ізалявалі, не закрывалі, рэкамендавалі быць на свежым паветры. Але калі ты ідзеш у аптэку, магазін, то абавязкова вазьмі з сабой маску".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: сёння такім шляхам пайшлі і астатнія краіны, адмяніўшы каранцінныя меры. "Гэта значыць, мы напрацавалі той бясцэнны вопыт барацьбы з каранавірусам, які трэба сёння выкарыстоўваць", - падкрэсліў ён. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Міністэрства аховы здароўя павінна выпрацоўваць свае рэкамендацыі, але ў той жа час трэба абыходзіцца без перагібаў. "Давайце не будзем рэкамендаваць тое, што ў прынцыпе немагчыма ў жыцці", - сказаў Прэзідэнт.

"Я хачу, каб вы разумелі маю пазіцыю: я на сённяшні дзень не маю намеру ізаляваць і закрываць краіну. Калі б мы гэта зрабілі ў лютым, сакавіку або красавіку мы пажыналі б плады: у нас не было б работы ў людзей, мы абрушылі б эканоміку, не было б нават найменшай зарплаты, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - І зноў жа - гэта не выбар паміж дрэнным і зусім дрэнным або дрэнным і добрым: жыццё перад намі не ставіць сёння такіх праблем".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі