У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Снж 2016

Лукашэнка: Увядзенне звання "Народны настаўнік Беларусі" дапаможа павысіць прэстыж высакароднай прафесіі

Лукашэнка: Увядзенне звання

28 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Увядзенне звання "Народны настаўнік Беларусі" дапаможа павысіць прэстыж высакароднай прафесіі педагога. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асаблівую ўрачыстасць нашай цырымоніі надае тое, што ў гэты дзень упершыню будзе прысуджацца званне "Народны настаўнік Беларусі". Упэўнены, увядзенне новага ганаровага звання дапаможа павысіць прэстыж высакароднай прафесіі педагога і зацвердзіць яе высокі статус у грамадстве", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Званне народнага настаўніка Беларусі было прысвоена настаўніку фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя нумар 1 Валерыю Барашкову.

На цырымоніі Прэзідэнт узнагародзіў рэктара Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольда Песціса ордэнам Пашаны. Дырэктару Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Леаніду Мінаву прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь".

Усяго на ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі больш за 50 работнікаў розных сфер дзейнасці. За значныя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, ахове здароўя, спорце, мастацтве і культуры яны ўдастоены ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс