Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Ліс 2020

Лукашэнка: увесь свет пераканаўся, што Беларусь выбрала правільны шлях барацьбы з COVID-19

Лукашэнка: увесь свет пераканаўся, што Беларусь выбрала правільны шлях барацьбы з COVID-19
Фота з архiва

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увесь свет пераканаўся, што Беларусь яшчэ ў час першай хвалі пандэміі выбрала правільны шлях барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з калектывам 6-й гарадской клінічнай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што высокая захваральнасць на каранавірус з'яўляецца вельмі сур'ёзнай праблемай для краіны і для яго як яе кіраўніка, хоць Беларусь ужо сутыкалася з ёй у першую хвалю і напрацавала пэўны вопыт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што яшчэ пры з'яўленні каранавіруса папярэджваў, што вельмі важна ў процідзеянні інфекцыі не дапусціць панікі. "Галоўнае пры лячэнні такіх хворых - гэта псіхіка. Гэта тое, пра што я вам інтуітыўна гаварыў у свой час, калі ў нас пачала развівацца гэта хвароба. Паніка, псіхіка і, як я гаварыў, каронапсіхоз - цяпер ужо ўсе гэты тэрмін засвоілі, - адзначыў Прэзідэнт. - Вы мой пункт гледжання ведаеце, ён не змяніўся з таго часу. Ён умацаваўся, я ў сваіх перакананнях умацаваўся. Некаторыя з вас, якія, будзем гаварыць шчыра, мала верылі ў тое, што я гаварыў, нарэшце зразумелі, што я ў нечым меў рацыю".

Кіраўнік дзяржавы чарговы раз падкрэсліў, што каранавірус даўно перастаў быць толькі медыцынскай праблемай. "Гэта ўжо не проста ваша (урачоў. - Заўвага БЕЛТА) праблема, гэта палітычная ўжо, эканамічная хвароба. Калі трэба адгарадзіцца ад некага - закрываюць граніцу пад выглядам кавіду, калі нехта на некага хоча націснуць палітычна - выкарыстоўваюць кавід", - звярнуў увагу ён.

"Важна, што ўвесь свет пераканаўся, што мы тады прайшлі гэты шлях правільна, - канстатаваў беларускі лідар. - Мы гэты шлях прайшлі дастойна - адзіныя ў свеце".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі