VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Снж 2016

Лукашэнка: Усё больш людзей з розных куткоў Беларусі стараюцца ўнесці ўклад у акцыю "Нашы дзеці"

Лукашэнка: Усё больш людзей з розных куткоў Беларусі стараюцца ўнесці ўклад у акцыю

23 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Усё больш людзей з розных куткоў Беларусі стараюцца ўнесці свой уклад у такую важную дабрачынную справу, як акцыя "Нашы дзеці". Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на навагоднім свяце для дзяцей у час акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт, адкрываючы свята, выказаў агульны настрой і меркаванне аб тым, што прыйшлі самыя доўгачаканыя зімовыя святы і канікулы. "Гэта асаблівы час, калі хочацца зрабіць нешта добрае, падарыць навакольным радасць і добры настрой, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У народзе кажуць: "Як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш". Я вельмі хачу, каб вы сустрэлі гэта цудоўнае свята шчаслівымі. Каб кожнае дзіця адчула любоў і клопат. Гэтай сённяшняй урачыстасцю мы прадаўжаем акцыю "Нашы дзеці".

У гэты перыяд прадстаўнікі ўлады, бізнесу, калектываў наведваюць дзяцей і віншуюць іх са святам.

Лукашэнка: Усё больш людзей з розных куткоў Беларусі стараюцца ўнесці ўклад у акцыю "Нашы дзеці"Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на тое, што ў час акцыі "Нашы дзеці" адбываецца мноства мерапрыемстваў. Прэзідэнт Беларусі канстатаваў: "Усё больш людзей з розных куткоў краіны стараюцца ўнесці свой уклад у гэту важную і высакародную справу, каб свет вакол нас стаў лепшым, а шчаслівых усмешак было як мага больш. Калі гэтых усмешак не будзе, значыць, год пражылі дарэмна".

Лукашэнка: Усё больш людзей з розных куткоў Беларусі стараюцца ўнесці ўклад у акцыю "Нашы дзеці"Прэзідэнт адзначыў, што мы жывём на цудоўнай, шчодрай зямлі, і нам ёсць чым ганарыцца. "У нас вялікая і слаўная гісторыя, багатая культура, прыгожая прырода. Але самае галоўнае - гэта шчырыя і працавітыя людзі, - сказаў ён. - Многія пакаленні беларусаў абжывалі нашу зямлю, бераглі яе і абаранялі. Яны будавалі фабрыкі і заводы, на якіх працуюць вашы бацькі. Яны глядзелі ў будучыню. І нам з вамі трэба як мага далей зірнуць у будучыню нашай Беларусі. Менавіта ад вас будзе залежаць, як будзе выглядаць наша зямля і якой стане краіна праз 20, 30 або 50 гадоў".

Лукашэнка: Усё больш людзей з розных куткоў Беларусі стараюцца ўнесці ўклад у акцыю "Нашы дзеці"Дзяцінства і юнацтва - гэта вельмі важная пара ў жыцці чалавека, калі ў кожнага ёсць магчымасць навучыцца чамусьці новаму. "Вы можаце асвоіць любімы від спорту, можаце стаць добрымі музыкантамі, займацца выяўленчым мастацтвам, спасцігаць любы напрамак культуры ў нашай краіне. Педагогі навучаць вас усяму таму, што вы хочаце асвоіць. Мы, дарослыя, заўсёды дапаможам вам ва ўсіх добрых пачынаннях", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход