Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Лют 2018

Лукашэнка: упершыню з сярэдзіны мінулага стагоддзя свет знаходзіцца за крок ад глабальнага процістаяння

Лукашэнка: упершыню з сярэдзіны мінулага стагоддзя свет знаходзіцца за крок ад глабальнага процістаяння

13 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Упершыню з сярэдзіны мінулага стагоддзя свет знаходзіцца за крок ад узнікнення глабальнага процістаяння з самымі непрадказальнымі наступствамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упершыню з сярэдзіны мінулага стагоддзя свет знаходзіцца за крок ад узнікнення глабальнага процістаяння з самымі непрадказальнымі наступствамі. Нас вельмі непакояць спекуляцыі некаторых краін на тэму ядзернай зброі, мілітарызацыя Усходнееўрапейскага рэгіёна, а таксама беспрэцэдэнтнае нарошчванне ваеннага патэнцыялу нашых краін-суседзяў. Гэта датычыцца як павелічэння колькасці іх узброеных сіл, так і расходаў на абарону", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Ужо даўно мы не сустракалі новы год з такім трывожным настроем, - сказаў Прэзідэнт. - Справа ў тым, што свет не стаў больш бяспечным. Наадварот, мы назіраем пашырэнне геаграфіі і маштабаў сутыкненняў інтарэсаў цэнтраў сілы. Гэта абумоўлівае практычна пастаяннае ўзрастанне нестабільнасці".

На нарадзе разглядаюцца ключавыя пытанні нацыянальнай бяспекі, плануецца ацаніць работу адпаведных дзяржаўных органаў у мінулым годзе і намеціць задачы на бліжэйшую перспектыву. "Для прыняцця неабходных рашэнняў мною дадзена ўказанне правесці гэта мерапрыемства ў фармаце пасяджэння Савета бяспекі. Гэта перш за ўсё абумоўлена асаблівай важнасцю пытанняў, вынесеных сёння на разгляд", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі