У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Стд 2018

Лукашэнка: Удзельнікі Каляднага турніру дапамаглі Беларусі атрымаць права правядзення ЧС-2021

Лукашэнка: Удзельнікі Каляднага турніру дапамаглі Беларусі атрымаць права правядзення ЧС-2021

4 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Удзельнікі Каляднага турніру дапамаглі Беларусі атрымаць права правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці XIV Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея і рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зусім нядаўна ўся краіна парадавалася рашэнню Міжнароднай хакейнай федэрацыі аб правядзенні ў нас чэмпіянату свету ў 2021 годзе, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Дык вось, гэта было б немагчыма без тых хлопцаў і ў добрым сэнсе слова чыноўнікаў, функцыянераў ад спорту, якія прыязджалі да нас сюды, у Мінск, на Калядны міжнародны турнір".

Як лічыць Прэзідэнт, "нам удалося здзейсніць неверагоднае - нам зноў на 2021 год далі магчымасць праводзіць чэмпіянат свету па хакеі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс