Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Май 2021

Лукашэнка: у вырашэнні агульных рэгіянальных праблем павінны быць задзейнічаны ўсе краіны Садружнасці

Лукашэнка: у вырашэнні агульных рэгіянальных праблем павінны быць задзейнічаны ўсе краіны Садружнасці

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У вырашэнні агульных рэгіянальных праблем павінны быць задзейнічаны ўсе краіны Садружнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перакананы, што пры наяўнасці розных інтэграцыйных фарматаў у вырашэнні агульных рэгіянальных праблем павінны быць задзейнічаны ўсе краіны Садружнасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У пазітыўным ключы Аляксандр Лукашэнка адзначыў правядзенне пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета 29 красавіка бягучага года ў Казані, у якім у статусе наглядальнікаў і ганаровых гасцей удзельнічалі прадстаўнікі Малдовы, Узбекістана, Таджыкістана і Туркменістана.

"Гэта ваша заслуга перш за ўсё, Міхаіл Уладзіміравіч (кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін. - Заўвага БЕЛТА), што вы запрасілі гэтых людзей. Хто б там вагаўся - не вагаўся, сабраліся, прыехалі, пагаварылі. Не важна, члены Садружнасці, наглядальнікі, яшчэ нехта. Відавочна, што гэта ідэя расійскага боку. І, яшчэ раз кажу, я ўдзячны, што вы так зрабілі, - падкрэсліў беларускі лідар. - Тым больш што мы набліжаемся да 2025 года - значнай вяхі ў развіцці ЕАЭС, калі павінна быць завершана фарміраванне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў, электраэнергетыкі, адзінага фінансавага рынку, адзінай транспартнай прасторы, скаардынаванай аграпрамысловай палітыкі".

"Гэта ўжо заўтра. Складанасці, вядома, ёсць. І яны будуць заўсёды. Нават у адзінай савецкай дзяржаве яны былі. Яшчэ якія былі складанасці! Мы гэта асабліва ўбачылі пасля распаду Савецкага Саюза. Любая вялікая справа наогул без праблем не абыходзіцца. Пры гэтым грамадскасць павінна бачыць ход і вынікі нашай работы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Карыстаючыся выпадкам, ён павіншаваў удзельнікаў сустрэчы з 30-годдзем СНД, якое адзначаецца ў бягучым годзе, і папрасіў перадаць кіраўнікам краін Садружнасці запрашэнне наведаць Беларусь 15 кастрычніка для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое будзе прымеркавана да гэтага юбілею. "Трэба тут сустрэцца. Тут, на жаль, нашы былыя кіраўнікі паставілі кропку ў існаванні Савецкага Саюза. Можа, і ў Белавежскую пушчу на экскурсію з'ездзіць. Я гатовы вас там прыняць. Усё там засталося так, як было. Мы гэта беражліва захоўваем. Шмат журналістаў запісалася, каб да 30-годдзя паздымаць тыя месцы, - сказаў Прэзідэнт. - Мы адкрытыя, калі ласка! Хоць я прыязджаю туды, жыву там. Але калі б я вас туды запрасіў і сам быў экскурсаводам, я вам вельмі шмат цікавага расказаў бы. Можа, нават не для журналістаў. Але расказаў бы, як там усё было, як паводзілі сябе кіраўнікі і як элементарна адным росчыркам пяра была знішчана не проста вялікая краіна, а мацнейшы цэнтр сілы, без якога не вырашалася ні адна праблема".

"Але гэта было ўчора. Сёння на гэтай прасторы існуюць суверэнныя незалежныя дзяржавы. Не трэба тут адзін на аднаго крычаць, што нехта некага хоча некуды ўключыць, падціснуць, аб'яднаць... Слухайце, свет змяніўся. Ідыётаў няма сёння сярод нас, каб каланіяльным чынам прыгнятаць прытым дружалюбную дзяржаву. Гэта немагчыма сёння. Любая спроба паглынання дзяржавы або нейкай сілай аб'яднаць, далучыць выкліча страшны адпор у гэтай дзяржаве. А памочнікаў у гэта вогнішча падкінуць паленаў вельмі шмат сёння. Таму трэба прымаць дэ-факта і дэ-юрэ тое, што ёсць. І на гэтай аснове, не страціўшы тое, што ёсць, ісці наперад, інтэгруючыся на новых прынцыпах, у новых умовах - так, як патрабуе ад нас час", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі