Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Aug 2021

Лукашэнка: у сучасным свеце дэмакратыю даўно замяніў лічбавы дыктат

Лукашэнка: у сучасным свеце дэмакратыю даўно замяніў лічбавы дыктат

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сучасным свеце дэмакратыю даўно замяніў лічбавы дыктат. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сучасным свеце так званую дэмакратыю ўжо даўно замяніў лічбавы дыктат. І кіруюць у гэтым свеце адкрытыя мана, хайп, хейт, булінг, тролінг, боты і іншыя камунікатыўныя навацыі, - сказаў Прэзідэнт. - Сёння яны ствараюць негатыўны эмацыянальны фон у грамадстве або, як вы гаворыце, інфармацыйны шум. Самае сумнае, што гэты штучны віртуальны свет уплывае на прыняцце рэальных фундаментальных палітычных рашэнняў на міжнароднай арэне".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што заўсёды заклікаў людзей, якія фарміруюць грамадскую думку, да захавання прафесійнай этыкі. "І сёння, нягледзячы на негатыўны вопыт мінулага, кажу: адзіны антыдот супраць інфармацыйнага яду ў выглядзе фэйкаў - гэта праўда і яшчэ раз праўда. Як кажуць у народзе, кропля камень точыць. Менавіта дзякуючы такому падыходу мы вытрымалі і ўпэўнена трымаем гэты інфармацыйны ўдар", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі