Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Apr 2016

Лукашэнка: У спорце не павінна быць столькі палітыкі, колькі сёння

Лукашэнка: У спорце не павінна быць столькі палітыкі, колькі сёння

8 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У спорце не павінна быць столькі палітыкі, колькі сёння. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьянам Коэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У спорце не павінна быць столькі палітыкі, колькі сёння. У спорце не павінны перамагаць спартсмены толькі буйных багатых дзяржаў. Спорт павінен быць для ўсіх. Таму я катэгарычна супраць усякіх закрытых пытанняў у спорце, у тым ліку допінгу, што якой-небудзь краіне гэта можна, а іншай нельга. Я супраць таго, каб грошы вырашалі пытанні. Таму што багатая краіна будзе заўсёды выйграваць. Спорту не хапае справядлівасці", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць станоўчым той факт, што ў сусветнай лёгкай атлетыцы працуюць спецыялісты, якія па-сапраўднаму ведаюць і разумеюць спорт. "Менавіта гэтага разумення ў многіх функцыянераў у многіх відах спорту якраз не хапае - разумення спартсмена, - сказаў Прэзідэнт. - Мне здаецца, што такія людзі, як вы, якія прайшлі праз горан спорту і паказалі выдатныя вынікі, якраз здольны змяніць сітуацыю ў спорце".

Прэзідэнт адзначыў, што прыезд Себасцьяна Коэ ў Беларусь і запланаваныя ў сувязі з гэтым мерапрыемствы вельмі важныя для беларускага боку. "Мы гэта расцэньваем як знак павагі, і гэта надзея на будучае супрацоўніцтва", - рэзюмаваў беларускі лідар.

У сваю чаргу Себасцьян Коэ падкрэсліў, што палітыкі, як правіла, падзяляюцца на два лагеры - тых, хто разумее, і тых, хто не разумее спорт. "Тым больш мне прыемна размаўляць з чалавекам на такой высокай кіруючай пасадзе, які не проста добра разумее спорт, але яшчэ і вельмі добра разумее лёгкую атлетыку. І яшчэ больш мне прыемна, што мы з вамі падзяляем наша разуменне таго, якой каштоўнасцю з'яўляецца спорт", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі