Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Кст 2015

Лукашэнка: У новым пяцігоддзі працаваць па-старому будзе немагчыма

Лукашэнка: У новым пяцігоддзі працаваць па-старому будзе немагчыма

20 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У новым пяцігоддзі працаваць па-старому будзе немагчыма, развіццё краіны будзе вызначацца навізной. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фармулюючы мэту і сэнс сённяшняй нарады, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Паспрабую зрабіць гэта сумленна і шчыра. Кожны з кіраўнікоў галін улады і вышэйшых службовых асоб - тыя, хто хочуць працаваць у новым пяцігоддзі, - пры назначэнні на сваю пасаду павінен даказаць сваю здольнасць кіраваць". Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што з 1 студзеня пачынаецца новы пяцігадовы перыяд, і ён павінен адрознівацца ад іншых сваёй навізной. Менавіта таму патрабаванні да новага ўрада асаблівыя.

"Асабліва гэта датычыцца ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Бяспекі, сілавых структур. Аб галінах улады я ўжо сказаў. Па-старому працаваць будзе немагчыма, і не толькі таму, што гэтага ад нас патрабуе час, перш за ўсё, гэтага ад нас буду патрабаваць я", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён сказаў, што асаблівая ўвага разам з членамі ўрада будзе ўдзелена губернатарам. "Таму што самае галоўнае пытанне, ад якога залежыць суверэнітэт і бяспека краіны, - гэта эканоміка. А эканомікай у краіне займаюцца ўрад, губернатары і падпарадкаваныя ім структуры. У сувязі з гэтым вы будзеце абавязаны - усе, нават тыя, хто не назначаецца Прэзідэнтам, - прадставіць канкрэтныя планы сваіх дзеянняў. Вышэйшыя службовыя асобы - да назначэння на пасады, усе астатнія - за канкрэтны перыяд", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі