Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Кст 2019

Лукашэнка: у Беларусі за чвэрць стагоддзя створана ўстойлівая мадэль кіравання

Лукашэнка: у Беларусі за чвэрць стагоддзя створана ўстойлівая мадэль кіравання

18 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі за чвэрць стагоддзя створана ўстойлівая мадэль кіравання, стабільная ў сваіх базавых арыенцірах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са слухачамі, студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі, прафесарска-выкладчыцкім складам, супрацоўнікамі Акадэміі кіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты год - юбілейны для палітычных інстытутаў і фундаментальных асноў палітычнай сістэмы краіны, сваё 25-годдзе адзначаюць многія дзяржаўныя органы, сфарміраваныя на заранку станаўлення незалежнай Беларусі. "За чвэрць стагоддзя мы стварылі ўстойлівую мадэль кіравання, стабільную ў сваіх базавых арыенцірах. Яны простыя і зразумелыя кожнаму: суверэнітэт нашай краіны, дабрабыт грамадзян і справядлівае стаўленне да людзей, адзінства грамадства і многія іншыя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэта мэты, у дасягненні якіх важнейшую ролю адыгрываюць органы дзяржаўнага кіравання. "Менавіта тут, у Акадэміі кіравання, мы можам адкрыта абмеркаваць перспектывы іх развіцця. З нашай апошняй сустрэчы ў такім фармаце прайшло амаль дзесяць гадоў. Гэта падстава падвесці некаторыя вынікі і паставіць новыя задачы перад айчыннай сістэмай дзяржкіравання. Знайсці адказы на пытанні: хто ён - кіраўнік будучыні? І якая роля Акадэміі ў падрыхтоўцы кіраўніцкіх кадраў?" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што Акадэмія кіравання - гэта ўнікальная навучальная ўстанова, сама назва ВНУ падкрэслівае яе статус і значнасць. "Тут развіваецца сучасная нацыянальная школа дзяржкіравання - ствараецца будучыня краіны. Будучыня, галоўная роля ў якой належыць тым, хто свядома выбраў адказны і няпросты шлях - служыць краіне і народу. І гэта праца, якая патрабуе поўнай самааддачы, адданасці дзяржаве, шчырага стаўлення да людзей, пастаяннага ўдасканалення", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі