Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Жнв 2015

Лукашэнка: У Беларусі ніхто не мае права ўказваць, на якой мове гаварыць

Лукашэнка: У Беларусі ніхто не мае права ўказваць, на якой мове гаварыць

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ніхто не мае права ўказваць, на якой мове гаварыць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю недзяржаўным СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніхто ў нашай краіне не мае права ўказваць, на якой мове каму размаўляць. Прапаноўваць можна. Але ні ў якім разе ўказваць не можа. І я ніколі гэтага рабіць не буду", - заявіў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што гэта яго прынцыповая пазіцыя. "Мова - гэта больш, чым грошы, адзенне, харчаванне і гэтак далей. Нашы людзі яшчэ гэтага не ўсвядомілі. Але калі б іх за жывое закранулі і сталі б указваць, на якой мове размаўляць, тады людзі зразумелі б, што мова - гэта каштоўней за ўсё. І націскаць на гэта слабое месца я ніколі не стану. Кожны чалавек павінен сам выбіраць, на якой мове яму размаўляць", - упэўнены беларускі лідар.

Лукашэнка: У Беларусі ніхто не мае права ўказваць, на якой мове гаварыцьПаводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі было праведзена закрытае сацыялагічнае апытанне, якое паказала, што больш як 60 працэнтаў насельніцтва лічаць сваёй роднай мовай менавіта беларускую. "Раней было значна менш. Калі б мы сталі націскаць першапачаткова на гэту тэму і прымушаць людзей або нават мякка прапаноўваць, думаю, эфект быў бы як мінімум адваротны. А як максімум было б тое, што ва Украіне. Там жа з мовы ўсё пачалося", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі