Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Apr 2021

Лукашэнка: у Беларусі не хочуць дрэнных адносін з Украінай

Лукашэнка: у Беларусі не хочуць дрэнных адносін з Украінай

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не хочуць дрэнных адносін з Украінай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з народным дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны Яўгенам Шаўчэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не будзем лоб у лоб па нейкіх пытаннях сутыкацца з Украінай і паводзіць сябе непрыстойна. Ну, недзе мы будзем вымушаны рэагаваць, калі ўжо далей няма куды, калі ўжо мы пераходзім гэтыя забароненыя чырвоныя лініі. Але мы не хочам дрэнных адносін з нашай не проста паўднёвай суседкай (я не лічу Украіну чужой увогуле, я служыў у пагранвойсках, нашай зонай адказнасці была Заходняя пагранічная акруга з цэнтрам у Кіеве, гэта вось з маладосці ў мяне Украіна засталася там, не кажучы ўжо пра карані маіх продкаў паміж Чарнігавам і Кіевам)", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што і людзі ў Беларусі вельмі добра ставяцца да ўкраінцаў. "Калі ў вас пачаўся там канфлікт на Данбасе, мы, можна сказаць, адразу ж прынялі 150 тыс. украінцаў. Нехта потым вярнуўся, многія працаўладкаваліся тут, і ўказ я падпісаў, прадаставіўшы роўныя правы ў Беларусі ўкраінцам, якія прыехалі. А гэта, вы ведаеце, вялікі сацыяльны пакет. Гэта бясплатная адукацыя, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, працаўладкаванне, 150 тыс. "праглынуць" няпроста. Вы бачыце, як у Еўрасаюзе мігранты прыязджаюць, а яны не могуць 2 тыс. чалавек падзяліць, каб іх рассяліць. Тут - 150 тыс. Таму мы заўсёды з адкрытым сэрцам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі