Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Сак 2016

Лукашэнка: У Беларусі ганарацца Алфёравым як выдатным вучоным з сусветным імем

15 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лаўрэата Нобелеўскай прэміі, віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук, дэпутата Дзярждумы Федэральнага Сходу Расіі, акадэміка Жарэса Алфёрава з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы ганарымся Вамі як вялікім сынам беларускай зямлі, выдатным вучоным з сусветным імем. Высокай ацэнкі заслугоўвае Ваша грамадская дзейнасць, якая садзейнічае ўмацаванню добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама ўклад ва ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва нашых краін у навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На думку Прэзідэнта, асабісты прыклад Жарэса Алфёрава, пастаянны клопат і добразычлівае стаўленне да маладых вучоных з'яўляюцца значнымі стымуламі для развіцця іх творчых і інтэлектуальных здольнасцей...

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі