Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Jan 2015

Лукашэнка: У Беларусі ўдалося пераламаць тэндэнцыю адтоку з навуковай сферы маладых кадраў

Лукашэнка: У Беларусі ўдалося пераламаць тэндэнцыю адтоку з навуковай сферы маладых кадраў

23 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі ўдалося пераламаць тэндэнцыю адтоку з навуковай сферы маладых кадраў і моладзь зноў звязвае свой лёс з навукай. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня ў час уручэння дыпломаў акадэмікам і членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ва ўсе часы галоўным рухавіком навуковай думкі былі практычныя патрэбы людзей. Менавіта ў іх чэрпае натхненне сапраўдны вучоны. І, вядома, няма большай радасці для даследчыка, чым бачыць, як вынікі яго працы знаходзяць прымяненне і служаць агульнай карысці, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Яшчэ Фрэдэрык Кюры гаварыў, што вучоныя, будучы членамі вялікай сям'і працоўных, павінны быць заклапочаны тым, як выкарыстоўваюцца іх адкрыцці. Нельга забываць, што ў сучасным грамадстве менавіта навука адыгрывае вырашальную ролю ў фарміраванні светапогляду чалавека. Асаблівае значэнне маюць гуманітарныя навукі. Бо навуковыя дасягненні не толькі забяспечваюць уздым эканомікі і тэхнічны прагрэс, але і падтрымліваюць культурны, адукацыйны і інтэлектуальны патэнцыял нацыі. Гэта аснова самастойнага развіцця дзяржавы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Цяпер аўтарытэт вучонага і прэстыж прафесіі ў грамадстве няўхільна павышаюцца, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Нам удалося пераламаць тэндэнцыю адтоку з гэтай сферы маладых кадраў, і моладзь зноў ідзе працаваць у лабараторыі, звязвае свой лёс з навукай".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Год моладзі трэба ўзняць на новы ўзровень работу па падтрымцы таленавітых студэнтаў, аспірантаў, маладых навуковых работнікаў. Трэба больш актыўна дзяліцца з імі набытымі ведамі, прыцягваць да навуковых даследаванняў.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што ўкладзеная ў выхаванне падрастаючага пакалення праца акупіцца мнагакратна, бо гэта залог пераемнасці створаных навуковых школ. "Прыемна, што многія з вас не скакалі з месца на месца, а ўсё сваё жыццё прысвяцілі выбранай прафесіі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Няхай гэта стане добрым прыкладам для вашых маладых калег. Кожны вучоны павінен ганарыцца сваімі вучнямі і выхоўваць навуковую змену. Смялей падтрымлівайце перспектыўных даследчыкаў, заахвочвайце іх ініцыятыву і давярайце ім адказныя задачы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі