Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Oct 2015

Лукашэнка: У Беларусі было нямала спроб дэстабілізаваць абстаноўку

Лукашэнка: У Беларусі было нямала спроб дэстабілізаваць абстаноўку

12 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што было нямала спроб дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, і абяцаў расказаць аб гэтым пазней. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы кіраўніка дзяржавы са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перажываў за абстаноўку ў краіне. "Спроб было нямала, але, паколькі аб гэтым ніхто не чуў, гэтага ніхто не бачыў, значыць усё ж такі мы навучыліся ціха і спакойна працаваць, прадухіляць усялякія інсінуацыі і спробы нават ачаговай дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Настане час - мы аб гэтых спробах раскажам, пакажам іх людзям, няхай яны ведаюць", - дадаў ён.

Гаворачы аб прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што было зроблена ўсё, "каб нас ніхто не папракнуў, асабліва нашы заходнія партнёры, наглядальнікі". "Я ўчора адкрыта вымушаны быў сказаць: што мы не зрабілі яшчэ, каб Захад нарэшце ўбачыў элементы дэмакратычнасці ў Беларусі. Шчыра кажучы, вядома, яны гэта ўбачылі. Іх справа, як яны гэта будуць падаваць", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт падзякаваў місіі наглядальнікаў ад СНД за тую вялікую работу, якую яны правялі, і за аб'ектыўнасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі