Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Снж 2017

Лукашэнка: У 2018 годзе мы павінны правесці сур'ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні адукацыі

Лукашэнка: У 2018 годзе мы павінны правесці сур'ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні адукацыі

28 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У 2018 годзе ў Беларусі павінны правесці сур'ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні адукацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Палацы Рэспублікі на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, якое прайшло ў рамках акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наступны год будзе самым сур'ёзным у плане адукацыі. Тут мы павінны правесці сур'ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні нашай адукацыі, зрабіць яе нармальнай і адаптаванай да сучаснага жыцця і жыцця ў будучым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, школьная праграма вельмі насычаная і складаная. "Вядома, важна гэты этап прайсці дастойна, набыць веды, таму што (вы, напэўна, таксама заўважылі) ісці ў будучыню без ведаў, асабліва цяпер, немагчыма. Жыццё стала значна складанейшым, і вам трэба гэта ўсё асвоіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

З іншага боку, адзначыў ён, у Беларусі пастаянна праводзіцца работа па адаптацыі школьнай праграмы, робіцца ўсё, каб яна была даступнай і аптымальнай. "Каб настаўнікі і бацькі не насаджалі вам лішняга, каб вы, акрамя вучобы, у школьныя гады маглі займацца спортам, любімым мерапрыемствам. І мы ў гэтым напрамку нямала зрабілі", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі