Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Лют 2020

Лукашэнка: цяперашняя пенсійная сістэма сябе зжыла, яе трэба перафармаціраваць

Лукашэнка: цяперашняя пенсійная сістэма сябе зжыла, яе трэба перафармаціраваць
Фота pravo.by

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяперашняя пенсійная сістэма ў Беларусі сябе зжыла і яе трэба перафармаціраваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на VIII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Федэрацыя прафсаюзаў выступае за ўнясенне змяненняў у пенсійнае заканадаўства. Паводле слоў Прэзідэнта, іх ініцыятыва заслугоўвае асаблівай увагі. "Пенсійная сістэма ў тым выглядзе, у якім мы яе сёння бачым, назіраем і выкарыстоўваем, сябе зжыла. Нам пасля прэзідэнцкіх выбараў (я буду або хто-небудзь з вас, або нехта іншы) усё роўна давядзецца гэтым займацца. Калі мы прадоўжым працаваць у такім жа складзе, у бягучым жа годзе (у канцы года) пачнём гэту работу. Трэба зрабіць так, каб чалавек, працуючы, разумеў: буду лепш працаваць, больш зарабляць - на пенсіі будзе лепш. Ураўнілаўкі быць не павінна!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, вырашыць гэта пытанне Беларусі будзе нескладана, краіна вывучае вопыт іншых краін, у тым ліку і Расіі. "Я з Уладзімірам Пуціным вельмі шмат на гэту тэму размаўляў. Але мы яшчэ параімся з тымі, хто ўкараняў накапляльныя і іншыя віды пенсій, якія не прайшлі, не адбыліся: загуляліся ў рынак і гэтак далей. З улікам іх вопыту і тых сістэм, якія ёсць у свеце, мы створым у Беларусі лепшую сістэму пенсійнага забеспячэння. З улікам нашых магчымасцей. Лепшую - гэта не значыць, што ўсіх завалім вялікімі пенсіямі, але гэта будзе справядлівая і добрая сістэма", - запэўніў беларускі лідар.

Ён дадаў, што абарона інтарэсаў пенсіянераў з'яўляецца важнейшым прыярытэтам для дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі