Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Jul 2020

Лукашэнка: цяпер вельмі небяспечны момант, нельга страціць тое, што мы стварылі

Лукашэнка: цяпер вельмі небяспечны момант, нельга страціць тое, што мы стварылі

21 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання на цяперашнім этапе незалежнасці і суверэнітэту краіны. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час урачыстага адкрыцця новай цэнтральнай гарадской паліклінікі Гомеля, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер вельмі небяспечны момант, нам нельга страціць тое, што мы з вамі стварылі. Нельга! Гэта галоўнае, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Гэты кавалак зямлі мы павінны захаваць і нікому не аддаваць. Няма ніякага страху, няма ніякай катастрофы, але нягоднікі павінны ведаць, што мы будзем заўсёды суверэнныя і незалежныя і жыць на гэтай зямлі разам са сваімі дзецьмі".

Аляксандр Лукашэнка параіў не верыць тым, хто абяцае правядзенне хуткіх рэформ і абагачэнне без працы за кароткі тэрмін. "Калі вам будуць гаварыць пра нейкія рэформы, пра тое, што вам цяпер на верталётах грошы прывязуць, пачнуць раскідваць, вы, калі ласка, не купіцеся на гэта", - сказаў Прэзідэнт. Ён нагадаў, як на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў крок за крокам аднаўлялі Гомельскую вобласць, змагаліся з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. "Тады нам ніхто нічога не абяцаў. Ніхто сюды не ехаў і не расказваў гэтыя байкі, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Не купіцеся, не згубіце сваю краіну".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі