Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Feb 2016

Лукашэнка: Трэба паскорыць работу ўрада па асваенні $7 млрд кітайскага крэдыту

8 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Работу ўрада па асваенні $7 млрд кітайскага крэдыту неабходна паскорыць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што $7 млрд, якія выдзелены КНР, - гэта вельмі добрыя грошы для Беларусі, асабліва цяпер. "Мы маглі б прафінансаваць вельмі многія праекты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, работу ўрада ў гэтым напрамку трэба паскорыць.

Пасол Беларусі ў Кітаі, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, даложыць яму аб праблемах, якія "ў нас, магчыма, ёсць ва ўзаемаадносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай". Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што размова ідзе аб праблемах з беларускага боку, якія датычацца работы ўрада, перш за ўсё, па асваенні ў эканоміцы Беларусі $7 млрд кітайскага крэдыту.

Нядаўна кіраўніку беларускай дзяржавы паступіла пісьмо ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна, у якім ён яшчэ раз падкрэсліў факт падтрымкі Беларусі з боку КНР. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў прадаўжаць работу з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі