Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Feb 2016

Лукашэнка: Толькі ўсенародны характар абароны можа гарантаваць паспяховую ахову дзяржавы

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Толькі ўсенародны характар абароны можа гарантаваць паспяховую ахову дзяржавы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад удзельнікамі збору па тэрытарыяльнай абароне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў добра ўсім вядомую гістарычную ісціну аб тым, што перамогі ў войнах атрымліваюць народы. "Як паказвае шматвяковы вопыт, толькі надаўшы абароне ўсенародны характар, можна гарантаваць паспяховую ахову дзяржавы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Для гэтага ў Беларусі стварылі і ўжо больш як 10 гадоў развіваюць тэрытарыяльную абарону.

Лукашэнка: Толькі ўсенародны характар абароны можа гарантаваць паспяховую ахову дзяржавыСёння перад беларускімі ўладамі стаіць нямала надзённых задач у эканоміцы, сацыяльнай сферы, але, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, не трэба забываць і аб пастаяннай гатоўнасці да абароны Айчыны. У студзені гэтага года на пасяджэнні Савета бяспекі быў разгледжаны праект новай Ваеннай дактрыны, у якой акцэнт зроблены на неабходнасці папераджальнага комплексу мер па забеспячэнні ваеннай бяспекі. У якасці адной з такіх мер у дактрыне разглядаецца ўдасканаленне тэрытарыяльнай абароны. "Губернатары, мэр Мінска нясуць персанальную адказнасць за яе арганізацыю ў рэгіёнах і сталіцы. Вам трэба на планавай аснове не толькі самім пастаянна паглыбляць веды і навыкі ў гэтай справе, але і арганізоўваць падрыхтоўку падначаленых", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да ўдзельнікаў збору.

Кіраўнік дзяржавы спыніўся на асноўных напрамках развіцця тэрытарыяльнай абароны. Закранаючы колькасць і склад сіл, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў кожнай вобласці і горадзе Мінску неабходна больш дакладна вызначыць неабходную колькасць тэрытарыяльных войскаў для адбіцця ваеннай пагрозы. Прэзідэнт не выключыў, што задачы для войскаў тэрытарыяльнай абароны пашырацца, магчыма, павялічыцца колькасць аб'ектаў, якія яны будуць ахоўваць. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, бягучы стан спраў у тэрытарыяльнай абароне неабходна прааналізаваць. "Калі мы звернемся да гэтага пытання на практыцы, мы ўбачым, у нас хапае гэтых войскаў або не хапае", - дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў пагражальны або ваенны перыяд мясцовыя ўлады змогуць сабраць свае падраздзяленні. "Але ўсё роўна ядро трэба мець, якое імгненна стане пад ружжо, а потым будзе дапаўняцца кантынгентам, які будзе набірацца на працягу некалькіх дзён", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Толькі ўсенародны характар абароны можа гарантаваць паспяховую ахову дзяржавыПры гэтым трэба ўлічваць як эканамічныя магчымасці адміністрацыйных раёнаў, так і іх мабілізацыйны складнік. "Інакш кажучы, знайсці залатую сярэдзіну, каб з аднаго боку выканаць задачы, што стаяць перад тэрытарыяльнай абаронай, з іншага - не парушыць функцыянаванне мясцовай эканомікі і сістэм жыццезабеспячэння. Маючы аптымальны склад гэтых войскаў, мы павінны быць упэўнены, што пры ўзнікненні ваеннай пагрозы абстаноўка ў раёнах будзе пад кантролем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы не можам сабе дазволіць прызваць пагалоўна працаздольнае мужчынскае насельніцтва ў тэрытарыяльныя войскі і паставіць іх са зброяй ля кожнага скрыжавання. Гэтага і не трэба", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі