Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Кст 2020

Лукашэнка: толькі ўнутраная стабільнасць з'яўляецца гарантыяй выжывання Беларусі

Лукашэнка: толькі ўнутраная стабільнасць з'яўляецца гарантыяй выжывання Беларусі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Толькі ўнутраная стабільнасць з'яўляецца гарантыяй выжывання Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба разумець, што мы знаходзімся ва ўмовах беспрэцэдэнтнай знешняй турбулентнасці. Толькі ўнутраная стабільнасць з'яўляецца гарантыяй выжывання Беларусі. Захаваем стабільнасць унутры Беларусі - выжывем, не - нас падзеляць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу на тое, што яшчэ на этапе перадвыбарнай кампаніі перасцерагаў пра многія небяспекі і выклікі, з якімі сутыкнецца краіна. "Памятаеце, я гаварыў, што выбары будуць вельмі цікавымі, а пасля выбараў будзе яшчэ цікавей? Вы паслухалі - Прэзідэнт прыгожа сказаў, і добра. А сёння ўсе кажуць: так... Я вам гаварыў: пандэмія пройдзе, каранавірус пройдзе, але дзе будзем мы? Памятаеце, я гаварыў, што Беларусь на разрыў? Усё гэта адбылося. І адбываецца. А мы павінны выстаяць. Калі мы хочам звацца народам, калі мы нацыя, мы павінны з'яднацца і выстаяць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі