Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Лют 2022

Лукашэнка: тое, што сёння прапануе Расія да перагавораў, гэта ўжо ўсё ёсць

Лукашэнка: тое, што сёння прапануе Расія да перагавораў, гэта ўжо ўсё ёсць

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тое, што сёння прапануе Расія да перагавораў, гэта ўжо ўсё ёсць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на рэферэндуме па абноўленай Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"І на гэта трэба ісці і аднаўляць Украіну", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Тое ж датычыцца дэмілітарызацыі. "Ну станьце вы такой рэспублікай, як Беларусь, - без ядзернай зброі. Не патрабуйце і не палохайце свет, што вы ядзерную зброю пачняце вырабляць", - параіў беларускі лідар.

Што датычыцца Данбаса, дык ён ужо не ўкраінскі.

"Значыць тое, што прапануе сёння Расія да перагавораў і праекты рашэнняў, - гэта ўжо ўсё ёсць. Проста трэба спыніць вайну, і на гэта трэба ісці і аднаўляць Украіну", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Вы думаеце, Захад будзе дапамагаць Украіне аднавіцца? Афганістану дапамаглі? Іраку дапамаглі? Дык там - нафта, у зямлі ўсё, што трэба амерыканцам, аднак яны гэта не аднаўляюць. І не будуць яны Украіну аднаўляць. З парадку дня знікне Украіна і пра яе забудуць. Гэтак жа было заўсёды. Некалі мы былі ў гэтым парадку дня, Азербайджан з Арменіяй. І хто гэта памятае? Ніхто не памятае. А пакутаваць будзе ўкраінскі народ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі